PHF277~1.JPGV Нацыянальная пілігрымка сем’яў

Удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” мелі магчымасць прыняць  удзел у V Нацыянальнай пілігрымцы сем’яў, якая адбылася 15 кастрычніка 2011 года ў мінскай архікатэдры. На малітоўную сустрэчу пад дэвізам «Сям’я — праца і святкаванне» прыехала шмат сямей з  усіх дыяцэзій краіны.
Сем’і руху “EQUIPES NOTRE – DAME” удзельнічалі ў Ружанцы, у Эўхарыстыі з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Яны мелі магчымасць паслухаць змястоўную і даступную канферэнцыю кс. прэлата Андрэя Стэцкевіча «30-годдзе адгартацыі „Familiaris Consortio“», адгаварыць супольна Вяночак да Божай Міласэрнасці і атрымаць благаслаўленне ад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці, біскупа Антонія Дзям’янкі. Напрыканцы сустрэчы сужэнствы падзяліліся ўласным вопытам працы і святкавання ў іх сем’ях. Айцец Пётр Бялевіч благаславіў усіх на дарогу і на далейшае сямейнае жыццё.
Усе праблемы можна вырашыць, калі запрасіць Бога да сябе дадому, у сваю сям’ю і любіць Яго ўсім сэрцам. Тады знойдзецца час і для адпачынку і для працы. Але, галоўнае, і праца і адпачынак у сям’і  павінны быць супольнымі.
Пілігрымка была змястоўнай і плённай. Вельмі добра, што ёсць такія пілігрымкі, якія даюць вялікую падтрымку да кожнага ўдзельніка, а тым болей – для сям’і.
Паважаныя сем’і! Пілігрымкі арганізоўваюцца для ўсіх сем’яў Беларусі! Калі ў вас будзе магчымасць паехаць на далейшыя пілігрымкі, абавязкова прыміце ў іх удзел.

V Narodowa Pielgrzymka Rodzin

Ruch „Equipes Notre-Dame” miał okazję wziąć udział w V Krajowej Pielgrzymce Rodzin, która odbyła się 15 października 2011 r. w Archidiecezji Mińskiej. Na spotkanie modlitewne pod hasłem „Rodzina – praca i świętowanie” przybyło wiele rodzin ze wszystkich diecezji w kraju.

Rodziny ruchu „Equipes Notre-Dame” zaangażowały się w różaniec, w Eucharystię i odnowienie przyrzeczeń małżeńskich. Miały one okazję usłyszeć konferencję ks. prałata Andrzeja Steczkiewicza „30 lat adhortacji Familiaris consortio”, odmówić wspólnie koronkę do Miłosierdzia Bożego i otrzymać błogosławieństwo od Metropolity Tadeusza Kondrusiewicza, Nuncjusza Apostolskiego Arcybiskupa Claudio Gugerotti, oraz Biskupa Antoniego Dziemianko. Na koniec spotkania małżeństwa dzieliły się swoim doświadczeniem pracy i świętowania w ich rodzinach. Ojciec Piotr Bielewicz pobłogosławił wszystkich na drogę i dalsze życie rodzinne.

Wszystkie problemy można rozwiązać poprzez zaproszenie Boga do swego domu, do rodziny i do miłowania Go z całego serca. Wtedy jest czas i na odpoczynek i na pracę. Ale, co najważniejsze, i w pracy i w wypoczynku rodzina powinna być razem.

Pielgrzymka była ważna i owocna. Bardzo dobrze, że są takie pielgrzymki, które dają ogromne wsparcie każdemu uczestnikowi, a tym bardziej – rodzinie.

Drogie rodziny! Pielgrzymki organizowane są dla wszystkich rodzin na Białorusi! Jeśli macie okazję, by uczestniczyć w innej pielgrzymce, powinniście w niej uczestniczyć.

Galeria zdjęć